Міні-праект "Музей у чамадане "

17.09.2023

Сёння навучэнцы "Знаменскай сярэдняй школы" наведалі наш дзіцячы сад з міні-праектам "Музей у чамадане", мэта якога - знаёмства з гістарычнай спадчынай і традыцыямі беларускага народа. Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем слухалі пра прызначэнне і выраб рушнікоў, паспрабавалі пакарыстацца старажытным прасам і паесці з драўлянай лыжкі, а дзяўчынкі апранулі тканы фартух. Усім спадабалася ідэя праекта, і спадар Чамадан будзе працягваць свае вандроўкі!

   20221209_160316_resized   20221209_161113_resized  20221209_161247_resized  20221209_162252_resized

IMG_20221209_190250_891