Выхоўваем маленькага грамадзяніна

Выхоўваем маленькага грамадзяніна

На сучасным этапе развіцця сістэмы адукацыі адным з прыярытэтаў з’яўляецца патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, стварэнне выхаваўчай прасторы, арыентаванай на засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцяў, ідэалогіі беларускай  дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.

У сістэме дашкольнай адукацыі дадзены накірунак прадстаўлены ў Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнѐўскай моладзі, адукацыйных стандартах і вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.

У змесце вучэбнай праграмы прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў пра сваю малую Радзіму (назва горада, пасѐлка), народныя і дзяржаўныя святы, пра сімвалы беларускай дзяржавы, Беларусі, славутасці роднага горада, вѐскі, сталіцы рэспублікі, сваѐй Радзімы, пра людзей, якія ўславілі нашу Радзіму: асветнікаў, нацыянальных герояў, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзеячаў мастацтва, вучоных, касманаўтаў, спартсменаў і г. д.

Асновай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання з’яўляецца далучэнне дзіцяці да культуры і традыцый свайго народа, пазнанне якіх фарміруе вопыт маральных адносін і зносін, развівае і ўзбагачае яго ўнутраны свет. Азнаямленне дзяцей з гістарычным мінулым свайго народа спрыяе набыцці «першапачатковых ведаў пра сваю сям’ю, родны край, краіну, дзяржаўныя сімвалы, вядомых людзях», дазваляе выхоўваць патрыятычныя пачуцці, любоў да роднага краю і гонар за яго.

 

 НА ГЛАВНУЮ