Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

24.04.2024
23 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі "Селішчанская сярэдняя школа" прайшло РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

23 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі "Селішчанская сярэдняя школа" прайшло РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Адзінства выхаваўчых, навучальных і развіццёвых задач як абавязковае патрабаванне да праектавання і правядзення сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры".

Сарока Ганна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа № 6 г.Слуцка", расказала пра этапы сучаснага ўрока, які з'яўляецца адукацыйным прадуктам творчай  дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу асабістых магчымасцей і прымяненні эфектыўных метадаў і прыёмаў.

Корзун Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Казловічская сярэдняя школа", і Саротнік Жанна Сцяпанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна", падзяліліся прыёмамі і метадамі, якія выкарыстоўваюць для рэалізацыі выхаваўчых задач урока.

На практычнай частцы РВМА Алена Аляксандраўна Кабак, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Селяшчанская сярэдняя школа”, паказала літаратурна-музычную кампазіцыю з вучнямі 11 класа па тэме "Сучасная беларуская паэзія".  Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, якія выхоўваюць павагу да мовы, роднага дома, сям'і і Радзімы.

Хатэнка Святлана Міхайлаўна, загадчык ДУ "Вучэбна-метадычны кабінет Слуцкага раёна", спынілася на арганізацыйных пытаннях па падрахтоўцы да конкурсу  даследчага характару навучэнцаў і арганізацыі атэстацыі навучэнцаў выпускных класаў па беларускай мове і літаратуры.

Агульны цёплы, душэўны настрой панаваў на працягу ўсёй сустрэчы.

Фотогалерея: