17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень народнага адзінства

18.09.2023
Асаблівае месца сярод дзяржаўных святаў сучаснай Беларусі займае Дзень народнага адзінства, святкаванне якога падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Свята - увасабленне згуртаванасці народа і аднадушнасці.

Дзіцячыя садкі Случчыны ў перыяд з 11 па 17 верасня 2023 года далучыліся да святкавання і правялі свае мерапрыемствы акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 19 г. Слуцка» у рамках акцыі правялі апытанне педагогаў і законных прадстаўнікоў выхаванцаў «Што за свята Дзень народнага адзінства?», гадзіну інфармавання «Дзень народнага адзінства», складанне калектыўных апавяданняў «Ліст у будучыню», музычную забаўку «У адзінстве наша сіла», тэматычныя заняткі і гутаркі з выхаванцамі «Мая краіна», стварылі калектыўны калаж «Сцяг Рэспублікі Беларусь», відэалісты пра горад Слуцк, арганізавалі выставу сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў «Мы разам!», экскурсію ў музей Транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад аг.Казловічы Слуцкага раёна” здзейснілі экскурс у гісторыю нашай Радзімы. Праведзены гутаркі, як важна жыць у міры і згодзе, паважаючы каштоўнасці і інтарэсы кожнага з нас. У заключэнне арганізавалі канцэрт “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Сямейны забег, у якім прынялі ўдзел папы, мамы, брацікі і сястрычкі разам з  выхаванцамі, арганізавалі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 11 г. Слуцка». Сімвалічна, што пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі: адзінства – наша моц! Усе ўдзельнікі атрымалі салодкі пачастунак, а таксама зарад бадзёрасці і мноства прыемных эмоцый.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцычы сад № 4 г. Слуцка” арганізавалі тэматычны дзень “Разам мы – краіна Беларусь”. Выхавацелі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, рамёствы Случчыны, правялі тэматычныя заняткі “Свет вакол нас”, тэматычныя гутаркі “Мая краіна Беларусь”, арганізаваны прагляд выдэаролікаў.

Цікава і займальна прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Дзень народнага адзінства" з выкарыстаннем дзяржаўных сімвалаў у Дзіцячым садзе № 20 г. Слуцка. Выхаванцы старэйшых груп разам з выхавацелямі пелі гімн, паднялі Дзяржаўны сцяг. Астатніх удзельнікаў мерапрыемства аб’яднала гульня-квэст "Жыву ў Беларусі".

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 18 г. Слуцка” правялі тэматычныя заняткі “Наша Беларусь”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “Сімвалы Беларусі”, “Я і мая сям’я”, дыдактычныя гульні “Падбяры пару: беларускі арнамент”, “Збяры карту Беларусі”, “Дзяржаўныя сімвалы”, “Так ці не?”, квэст-гульню “Беларусь – краіна адзінства”. Дзеці адгадвалі загадкі на роднай мове. Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра  сяброўства. Для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення правялі інтэграваную творчую майстэрню “Разам мы адзіны”, аформілі плакат “Мая Радзіма – Беларусь”, выканалі сумесную аплікацыю “Разам мы адзіныя!”.

Разам з музычнымі кіраўнікамі правялі забаву “Дзень народнага адзінства”, на якім дзеці чыталі вершы пра Радзіму, гулялі ў гульню “Падарожжа па Беларусі”, з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, радасна спявалі песні, танцавалі пад музыку К.Сітнік “Мы разам”, усе разам спявалі гімн Беларусі.

Фотогалерея: