Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!

23.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстановах адукацыі Слуцкага раёна распачаўся тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!".

Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў - ад інфармацыйных стэндаў і выстаў, да акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" і анлайн-чэленджу «Льецца мова».

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

19 верасня 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" ў ДУА "Гімназія №1 г.Слуцка" адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Родная мова – душа народа» для вучняў сёмых класаў. Бібліятэка гімназіі запрасіла вучняў 3 класаў у цікавае падарожжа "Любі, ведай, шануй роднае слова". Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое прайшло ў форме лінгвістычнага батлу.

У рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» вучні 8 класаў ДУА "Сярэдняя школа №10 імя С.Ф.Рубанава г.Слуцка"наведалі этнаграфічны музей школы «Пад стрэхамі продкаў». Яны азнаёміліся з багатай экспазіцыяй, прысвечанай побытавай культуры Случчыны, яе багатым народным традыцыям і святам. Наведванне музея значна пашырае веды, набытыя падчас заняткаў, пашырае кругагляд , спрыяе ў выхаванні пашаны да нацыянальных традыцыяў і звычаяў, абуджае цікавасць да краязнаўства, гісторыі і мастацтва.

У 8 класах ДУА "Сярэдняя школа № 13 г.Слуцка" адбылася інтэлектуальная гульня "Памяць зямлі маёй". Вучні падзяліліся з вялікім захапленнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Васьмікласнікі паказалі трывалыя веды па гісторыі, культуры і літаратуры сваёй Бацькаўшчыны. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “СТЭКЕР-ФЭСТ”. Ім былі прапанаваны цікавыя заданні, дзе трэба было суаднесці лексічныя адзінкі беларускай і рускай моў. Усе справіліся з заданнем паспяхова!

Піянеры Случчыны прымаюць удзел у літаратурным чэленджы #Льеццамова, які праходзіць у рамках рэспубліканскага Тыдня роднай мовы (https://vk.com/wall-100501230_1401).

Фотогалерея: