Мой лепшы сябар

26.05.2021
Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне

Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» 

Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Асноўныя задачы: стварэнне асяродку для асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў; стымуляванне цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература»; развіццё цікавасці да творчасці Івана Шамякіна; спрыянне развіццю камп’ютарнай пісьменнасці вучняў; стварэнне асяродку для сяброўства і ўзаемадзеяння ўдзельнікаў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: V–VI класы, VII–VIII класы, IX–XI класы.

Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае жюры, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.

Пераможцам Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне стаў і вучань ДУА "Срядняя школа № 13 г. Слуцка" (ва ўзроставай катэгорыі VII–VIII классы) Марозаў Данііл Васільевіч за апавяданне «Мой лучший друг».

Гісторыя гэтых апавяданняў вельмі цікавая, бо яны ствараліся сямейным аўтарскім калектывам, у які ўвайшлі і Марозава Наталля Васільеўна (маці, а таксама настаўніца пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Слуцка»); і Марозаў Міхаіл Васільевіча (вучань II класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Слуцка»). А пісалі яны разам пра свайго лепшага сябра – сабаку Арчыка.

Так атрымаўся цудоўны твор, які ахапіў самыя цікавыя моманты жыцця сабакі і яе адносін з чалавекам.

Фотогалерея: