Набор вучняў у 10 педагагічны клас ДУА "Грэская сярэдняя школа"

30.07.2020
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Грэская сярэдняя школа” працягвае прыём вучняў у Х профільны клас педагагічнай накіраванасці.

Залічэнне ажыццяўляецца на падставе адзнак у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі: адзнака “7” балаў і вышэй па вучэбных прадметах, якія будуць вывучацца на павышаным узроўні, і сярэдні бал пасведчання “6” балаў і вышэй. Для выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прайшлі навучанне ў профільных класах педагагічнай накіраванасці, прадугледжаны асобы парадак прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях (без уступных іспытаў). Пасля заканчэння навучання выпускнікі (па жаданні) маюць магчымасць атрымаць мэтавае накіраванне для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю.

   Вучням профільнага педагагічнага класа бясплатна прадастаўляецца месца ў прышкольным інтэрнаце (двухмесныя пакоі) і 4-разовае харчаванне.

       Заявы падаюцца на імя дырэктара ўстановы адукацыі з 12.06.2020  па 28.08.2020

       Даведкі па тэлефонах: 90286, 90504.