21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

25.2.2014
21 лютага у нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне гэтага дня праводзіцца з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа, заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. У 2014 годзе ЮНЕСКА прапанавала прысвяціць Міжнародны дзень роднай мовы вывучэнню ўкладу нацыянальных моў праз падтрымку традыцыйных ведаў і іх выкарыстання ў вырашэнні глабальных пытанняў чалавецтва.

Ва ўстановах адукацыі раёна праведзены тэматычныя заняткі, урокі-падарожжы, лекцыі, семінары, звязаныя з імёнамі вялікіх песняроў, літаратурныя гасцёўні, гутаркі-віктарыны, конкурсы чытачоў мастацкіх твораў, сачыненняў. У музеях і бібліятэках устаноў створаны экспазіцыі, у якіх шырока прадстаўлены мясцовы краязнаўчы матэрыял, гісторыка-культурныя традыцыі мясцовасці.