З панядзелка –алімпіядны тыдзень

25.3.2015

Алімпіядны марафон для вучнёўскай эліты стартуе з 23 па 27 сакавіка стартуе. У панядзелак у краіне пачаўся чацвёрты этап рэспубліканскай алімпіяды.

У гэтым годзе 9 вучняў нашага раёна ўдзельнічаюць па пяці вучэбных прадметах: нямецкай мове, англійскай мове, беларускай мове і літаратуры, матэматыцы, біялогіі.

У абласную каманду ўвайшлі лепшыя інтэлектуалы раёна, якія былі выяўлены падчас абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

  Алімпіяда па англійскай і нямецкай мове пройдзе ў г.Гомелі, па беларускай мове і літаратуры ў г.п. Ждановічы, па біялогіі ў Віцебску, па матэматыцы ў Віцебску.

Прадметныя алімпіяды праходзяць у некалькі тураў, Алімпіяды па замежных мовах, беларускай мове і літаратуры праводзяцца ў тры туры, па астатніх прадметах – у два. Удзельнікам рэспубліканскай алімпіяды для адпачынку ад разумовага напружання кожным рэгіёнам прапанавана культурная праграма, якая ўключае наведванне гістарычных і памятных месцаў, тэатраў, розныя экскурсіі, вечары сустрэчы і адпачынку.

Такое мерапрыемства як алімпіяда накіравана на павышэнне цікавасці вучняў да прадметаў, якія вывучаюцца, на развіццё іх творчых здольнасцей, паглыбленне практычных ведаў і уменняў. Яно садзейнічае самарэалізацыі асобы.

Поспехаў, вам, рабяты!