Экзамены экстэрнам

7.4.2015

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама даводзіць да ведама грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі г. Слуцка і Слуцкага раёна, што заявы ад жадаючых здаць экзамены экстэрнам за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай або сярэдняй адукацыі прымаюцца да 24 красавіка 2015 г.

       Заявы прымаюцца ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама (паверх 5, кабінет 508). Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

  1. даведка аб месцы жыхарства;
  2. дакумент аб адукацыі ў арыгінале (даведка, пасведчанне аб базавай адукацыі);
  3. даведка для навучэнцаў, якія не атрымалі агульнай сярэдняй адукацыі ў час навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За даведкамі можна звяртацца ў буднія дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 5-25-31.