ЗОНАЛЬНЫЙ ЭТАП ПЕРВОГО РЕСПУБЛИКАНСКОГО КОНКУРСА ОКТЯБРЬСКИХ ГРУП «СУПЕРЗВЁЗДОЧКА» ПРОШЁЛ В ГИМНАЗИИ №1 ГОРОДА СЛУЦКА

25.6.2015
Занальны этап першага рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп «Суперзорачка» прайшоў у гімназіі №1.

Занальны этап першага рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп «Суперзорачка» прайшоў у гімназіі №1. За званне лепшых у рэгіёне змагаліся акцябраты са Слуцкага, Салігорскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў. Слуцкі раён прадстаўлялі вучні Лучнікоўскай сярэдняй школы – пераможцы раённага конкурсу.

На суд журы рабяты прадставілі візітныя карткі «Маленькая зорачка вялікай краіны», прайшлі квест «Пяць вяршынь». Да чаго імкнуцца акцябраты, якімі добрымі справамі напоўнены іх будні і якія галоўныя прынцыпы іх жыцця – пра гэта былі іх «візіткі». Падчас квеста змагаліся ў веданні песень, камандай шукалі выйсце са складанай сітуацыі, адказвалі на пытанні пра Беларусь, прадстаўлялі вынік сумеснай творчай працы – адкрытку да 25-годдзя ГА «БРПА». Журы было складана вызначыцца: кожная з «зорачак» паказала сябе вельмі творчай, дружнай, цікавай. Пераможцамі сталі акцябраты з Лучнікоўскай школы. На абласным этапе ў Салігорску яны занялі чацвёртае месца.

По материалам газеты "Слуцкий край"