Канферэнцыя педагагічных работнікаў Міншчыны «Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты – сучасныя рашэнні»

24.8.2015
Канферэнцыя педагагічных работнікаў Міншчыны «Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты – сучасныя рашэнні» ў гэтым годзе прайшла ў новым фармаце

Канферэнцыя педагагічных работнікаў Міншчыны «Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты – сучасныя рашэнні» ў гэтым годзе прайшла ў новым фармаце.

18 жніўня на базе шасці рэсурсных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій педагогі правялі дыскусію ў дыстанцыйным рэжыме, падчас якой абмеркавалі пытанні павышэння якасці адукацыі, а таксама асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі (профільныя класы), дапрофільнай падрыхтоўкі.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Кахановіч паведаміла падчас відэасувязі аб арганізацыі профільнай адукацыі ў школах Случчыны.

Яшчэ ў чатырох рэсурсных цэнтрах мерапрыемства прайшло ў   вочным рэжыме, прысутныя абмяняліся вопытам работы.

У гэты ж дзень у фармаце відэаканферэнцыі прайшоў і абласны педагагічны савет з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Нацыянальнага інстытута адукацыі і іншых структур. Дэлегацыя педагагічных работнікаў прыняла ўдзел у заключнай урачыстай частцы мерапрыемства, якая адбылася 21 жніўня ў Маладзечне.

   У Слуцку раённая педагагічная канферэнцыя “Якасць адукацыі: сучасныя шляхі і сродкі яго забеспячэння” адбудзецца 27 жніўня ў гарадскім  Доме  культуры.