Конкурс юных чытальнікаў “ Жывая класіка”

06.05.2017
Згодна з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 29 красавіка ў ДУ “ Слуцкая цэнтральная бібліятэка” прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” па скарынінскай тэматыцы.Арганізавалі конкурс аддзел адукацыі,спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, ДУ “Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка”. Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця і выхавання высокіх маральных каштоўнасцей, ідэалаў беларускага грамадства,прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, падтрымкі таленавітай моладзі. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам,ствараем сябе і краіну!”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні школ горада і раёна.Журы конкурсу было нялёгка вызначыць пераможцаў, так як удзельнікі адказна і шчыра падрыхтаваліся.Прагучалі лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў скарынінскай тэматыкі.Некаторыя выступленні суправаджаліся музыкай, паказам мултымедыйных слайдаў.

    Пераможцы вылучыліся ў наступных узроставых катэгорыях :

-         1-я ўзроставая катэгорыя (пачатковыя класы) : 1месца – Бойка Мікіта(4 кл.) ДУА “Падлескі ВПК яслі-сад –СШ”; 2 месца – Кучынскі Кірыл (3 кл.) ДУА “СШ №13 г.Слуцка”; 3 месца –Ціхамірава Вераніка ДУА “Падлескі ВПК яслі-сад –СШ”.

-         2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы) : 1 месца – Жук Арцём (6 кл.) ДУА “Паўстынская СШ”;2 месца – Лапацентава Ганна (6 кл.) ДУА “Селішчанская СШ” ; 3 месца – Лабанок Анастасія (6 кл.) ДУА “СШ №13 г.Слуцка”.

-         3 я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы) : 1месца –Мяцельская Дзіяна (7 кл) ДУА “СШ №8 г.Слуцка”; 2 месца – Гаеўская Валерыя (8 кл.) ДУА “СШ №9 г.Слуцка” ; 3 месца – Шахно Ганна (8 кл.) ДУА “Падлескі ВПК яслі-сад –СШ”.

-         4 –я ўзроставая катэгорыя (9-10 кл.) : 1 месца – Канавальчык Анастасія ДУА “ Гімназія №1 г.Слуцка”; 2 месца – Гільманава Анастасія (10 кл) ДУА “Гімназія №2 г.Слуцка”; 3 месца – Макараў Юрый (9 кл.) ДУА “Гімназія №2 г.Слуцка”.

    Пераможцы  конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі I,II,III ступені аддзела адукацыі, спорту  і турызму Слуцкага райвыканкама і атрымалі магчымасць удзельнічаць у абласным этапе.

    Конкурс прайшоў на высокім ўзроўні . Вялікі дзякуй удзельнікам і педагогам.