Восеньскi кiрмаш 2017

27.10.2017
Восень багата сюрпрызамi i падарункамi. Щодрай рукой яна адорвае палi i сады ураджаем, натхняе нас на новыя здзяйсненнi, добрыя ўчынкi - гэта цудоўная пара, для таго, каб кожны з нас мог праявiць уласную вялiкадушнасць, зрабiўшы свет яшчэ крышачку лепшым.

Традыцыйна у гэтым годзе ў вераснi-кастрычнiку ва ўстановах дашкольный адукацыi адбыліся мерапрыемства па знаёмству дзяцей з гiсторыяй Беларусi, яе культурай абрадамi, народнай творчасцю, якая ажыццяўляецца праз фальклорнае абрадавае  свята «Восеньскi кiрмаш». Свята ва ўстанове дашкольный адукацыi «Яслi–сад №10 г. Слуцка» атрымалася вяселым, яркiм i цiкавым, дзе не было нi воднага гледача, усе былі задзейнічаны. У кожнага была магчымасць навiтаць выстаўку-ярмарку, якая ў гэтым годзе была асаблiва займальнай, маляўнiчай, щодрай рознымi прысмакамi, прыгатаванымi рукамi бацькоў  i супрацоўнiкаў. Хлопцы і дзяўчаты, а таксама iх выхавацелi   былі ў ролі прадаўцоў і пакупнікоў, танцавалі, спявалі, весяліліся.

10 кастрычніка, у рамках правядзення тыдня маці, гучала забіяцкая беларуская мелодыя, раздавалася напеўная народная песня ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Залаты ключык» г.Слуцка на восеньскім кірмашы «Цяпло мамчыных рук». Стараннямі клапатлівых матуль прыемна пахла свежаспечанымі піражкамі, пірагамі, печывам. 

12 кастрычніка ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №13 г.Слуцка» у восеньскім свяце "Кірмаш" прынялі актыўны ўдзел бацькі, дзеці і педагогі. Вочы разбягаліся ад разнастайнай выпечкі, прадстаўленай бацькамі выхаванцаў. Дзякуючы бацькам была арганізавана выстава вырабаў з прыроднага і непрыдатнага матэрыялу "Шчодрая восень!" Была магчымасць ўбачыць дэфіле касцюмаў "Гародніна і садавіна".

 

18 кастрычніка ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Слуцка прайшло святочнае мерапрыемства «Восеньская госця», у якім прынялі актыўны ўдзел выхаванцы сярэдніх узроставых груп. Дзеці вадзілі карагод, спявалі песенькі пра восень, гулялі ў вясёлыя гульні, чыталі вершы. Дзіцячыя восеньскія святы - гэта мора ўсмешак і весялосці, бо хоць і кажуць, што восень - унылая пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістым лісцю пад нагамі і дожджыку. 

20 кастрычніка  ў яслях-садзе №9 на восеньскім кірмашы спявалі песні, гулялі ў гульні «Пудзіла», «Лапці», «Скрыпвазок», "Ішоў Казёл дарогаю", «Перацягні канат», «Хто хутчэй збярэ лісцікі». З гаспадыняй свята Увосень, танчылі «Танец з лісцікамі», «Гародніны», «Танец з каласкамі». На свята прыходзілі такія госці як: Певень, Казёл, Лявон, Пудзіла агародныя. Свята адкрывалі вясёлыя, гарэзныя Скамарохі.

На гукі вясёлых песень яслей-сада №4 завіталі жыхары суседніх дамоў. Скамарохі, Несцерка, прыгажуня Восень і іншыя персанажы разам з дзеткамі спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі. Для гасцей падрыхтавалі міні-выстаўкі: былі тут і прысмакі розныя, і вырабы з прыродных матэрыялаў, і сувенірныя лялькі. Пасля забаўляльнай праграмы ўдзельнікі і госці кірмашу маглі набыць выпечку, садавіну і агародніну, пачаставацца чаем. Анжаліка Зенава, мама выхаванца Філіпа Зенава, прыгатавала для кірмашу венскія пірожныя, а набыла тут мафіны, арэшкі. Сайт дзiцячага сада

Свята ў дашкольнай установе - гэта заўсёды дзіўны цуды, чароўныя фарбы і звонкі смех выхаванцаў.