Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”
25.05.2018У гэтым годзе конкурс праходзіць пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” і прысвечаны Году малой радзімы.
Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы чытання, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
У складзе журы абласнога этапу працавалі члены Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – паэткі Святлана Быкава і Бажэна Ганушкіна; празаік, дзіцячы пісьменнік Сяргей Клімковіч; вядучы фотакарэспандэнт газеты «Звязда», паэт Яўген Пясецкі; а таксама аўтар навукова-папулярных і энцыклапедычных выданняў Дзмітрый Кашавар, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Абласному этапу конкурсу папярэднічаў раённы адборачны тур, у якім прынялі ўдзел 55 школьнікаў Слутчыны.
На абласной сцэне Слутчыну прадстаўлялі вучаніца 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. С.Ф.Рубанава г.Слуцка”, вучаніца 6 класа ДУА “Бокшыцкай сярэдняй школы” Мельнікава Алеся, Чалевіч Ірына, вучаніца 7 класа ДУА “Гольчыцкая сярэдняя школа”, Харысава Аліна, вучаніца 10 класа ДУА “Гімназія № 1 г.Слуцка”. Дзяўчынкі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання аратарскім мастацтвам, пранікнёна цытуючы вершы В.Віткі “Слутчына”, Н.Сеглінай “Белая Русь – матуля мая!”, Т. Трафімавай “Паспелі вішні”, урывак з твора А.Масла “Мясцовыя дарожкі”.
Рашэннем журы Дыплома IIIступені абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме” ўдастоены Чалевіч Ірына, вучаніца 7 класа ДУА “Гальчыцкая сярэдняя школа”, і Харысава Аліна, вучаніца 10 класа ДУА “Гімназія № 1 г.Слуцка”.
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!