Cвята, прысвечанае Году малой радзімы

14.11.2018
14 лiстапада 2018 года прайшло прыгожае свята, прысвечанае Году малой радзімы, ў дзіцячым садку в.Вялікая Сліва.

Выхаванцы з вялікім задавальненнем выконвалі вершы і песні “Мы жывем у Беларусі”, “Саўка ды Грышка”, “Гэта Беларусь мая”. З непаўторным гумарам выконваліся прыпеўкі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. А як весела было гуляць у беларускія гульні “Пярсцёнак”, “Збяры бульбу”, “Юрачка”. На свяце прысутнічалі бацькі выхаванцаў і для іх гучала такая родная мілагучная беларуская мова.