“Случанскія вытокі”

20.05.2019
17 мая на базе Слуцкай раённай бібліятэкі адбыўся літаратурны фестываль сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі “Случанскія вытокі”.

17.05.2019 на базе Слуцкай раённай бібліятэкі з мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў у мастацкім чытанні сярод выхаванцаў дашкольных устаноў, папулярызацыі беларускай мовы і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных году малой Радзімы, прайшоў літаратурны фестываль “Случанскія вытокі”. 43 выхаванцы з 26 устаноў дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Фальклор” “Чытаем разам”, “Беларуская песня”. Юныя ўдзельнікі дэкламавалі вершы, гумарэскі, чыталі празаічныя творы, выконвалі музычныя кампазіцыі беларускіх аўтараў пра Беларусь і родную Случчыну. Кожнае выступленне было яркім, адметным, непаўторным. Маленькія выканаўцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.