Поздравления с Днем Победы от Слуцкого райкома Профсоюза и коллектива ГУО "Клепчанская БШ"

05.05.2023
Поздравления с Днем Победы от Слуцкого райкома Профсоюза и коллектива ГУО "Клепчанская БШ" принимает Елена Александровна Хмелева, ветеран педагогического труда, связная партизанского отряда имени Суворова.

У гэтым годзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алена Хмялёва адзначыла 101 год з дня нараджэння. Нягледзячы на важкі ўзрост, Алена Аляксандраўна трымаецца малайцом, усмешлівая, у добрым настроі, заўсёды вельмі рада гасцям.

 

Я на нарадзілася ў вёсцы Гутніца, яшчэ да пачатку вайны закончыла Слуцкае педвучылішча, працавала настаўніцай на Старадарожчыне. Калі фашысты напалі на родную краіну, у Алены і яе мужа Віктара не ўзнікла нават сумненняў: трэба змагацца з ворагам! Браты Алены Аляксандраўны і муж накіра­валіся ў партызаны. Алена была сувязной партызанскага атрада імя Аляксандра Матросава 95-й брыгады імя Фрунзе: перадавала ад падпольшчыкаў са Слуцка важныя звесткі, медыкаменты, рас­паўсюджвала агітацыйныя матэрыялы, выконвала іншыя даручэнні партызан і падпольшчыкаў. Смяротная рызыка не спыняла маладую случчанку, жаданне вызваліць родную зямлю ад лютага ворага было значна мацней. У 1943 годзе падчас карных аперацый нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі Гутніцу. Шэсць чалавек загінулі, сям’і Алены, іншым вяскоўцам удалося схавацца ў лесе.

 

Алена Аляксандраўна і зараз памятае, якім шчасцем поўнілася сэрца, калі любімая Случчына, Беларусь былі вызвалены ад фашысцкага іга. Але вайна працягвалася, на фронце загінулі яе два браты. На франтах Вялікай Айчыннай адважна змагаўся з ворагам муж Віктар, быў адзначаны ўзнагародамі. Дамоў вярнуўся праз некалькі гадоў пасля Вялікай Перамогі – ячшэ працягваў армейскую службу.

 

Алена Аляксандраўна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём  «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені, іншымі ўзнагародамі. Каля 39 гадоў яна аддала педагагічнай справе, працавала ва ўстановах адукацыі на Случчыне.

 

Ветэран адзначае, што Вялікая Перамога прынесла мір і свабоду многім народам. Крыўдна, што пра гэта «забываюць» у заходніх краінах, спрабуюць перапісаць гісторыю, не робяць вывадаў са страшных урокаў вайны. На жаль, ваенныя канфлікты грымяць на нашай планеце, гінуць людзі. Такога не павінна быць,  жыццё і мір – самыя галоўныя каштоўнасці на Зямлі.

 

 по материалам газеты «Слуцкий край»

Фотогалерея: