65 лет лет Ивану Антоновичу Дерману

30.11.2018

 65 гадоў таму назад у прыгожай, жывапіснай беларускай вёсцы Альбінкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і Антона Іванавіча і Эміліі Антонаўны Дзерманаў нарадзіўся цудоўны, таленавіты і адораны хлопчык Іван. Дзяцінства, юнацтва і школьныя гады прайшлі ў вёсцы Палонка, Баранавіцкага раёна і сярэднюю школу скончыў Палонкаўскую. За гады сталення бывала ўсяго, але юнак многа працаваў, мэтанакіравана крочыў наперад. Было нялёгка: бацькі многа працавалі (маці была паляводам, бацька ўсё жыццё – на пілараме ў саўгасе “Палонка”), а Іван быў старэйшым сынам. Дзвюм сястрычкам Ганне і Уладзіславе патрэбны былі догляд і дапамога брата. Увесь вольны час праводзіў ён з сёстрамі, дапамагаў вучыцца, сам быў прыкладам у поспехах. Эмілія Антонаўна і сёння ганарыцца сваімі дзецьмі, а сынам асабліва. Вось так і прабеглі юнацкія і падлеткавыя гады Iвана.

Пасля школы ў 1971-1976 годах - паспяховая вучоба ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.М.Горкага на гістарычным факультэце. У выніку стаў настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства і нямецкай мовы. І з 17 жніўня 1976 года Іван Антонавіч Дзерман ўсё жыццё прысвячае адукацыі Случчыны.

   Пачаўшы сваю педагагічную дзейнасць у Чапліцкай сярэдняй школе настаўнікам гісторыі і геаграфіі “настаўнік дабіваецца, каб вучні самастойна дабывалі веды, вучыліся дабываць новае не толькі на ўроках, але і ў пазашкольным асяроддзі, выкарыстоўваючы 
кнігу, радыё, тэлебачанне, газету, зносіны з дарослымі…”
(з характарыстыкі аддзела народнай адукацыі Слуцкага райвыканкама 23.03.1978 года). Праз два гады, з 1 красавіка 1978 года становіцца дырэктарам Чапліцкай сярэдняй школы.

З верасня 1979 года Иван Антонавіч узначальвае Танежыцкую сярэднюю школу, прымаючы непасрэдны удзел у яе будаўніцтве, а затым і адкрыцці школы. Сіламі педагагічнага калектыву пад умелым кіраўніцтвам маладога дырэктара былі абсталяваны вучэбныя кабінеты, добраўпарадкавана тэрыторыя школы, размеркаваны клумбы, пабудавана і сёння функцыянуе цяпліца, пасаджаны дэндрарый.

За гады кіравання зарэкамендаваў сябе ўмелым арганізатарам і кіраўніком настаўніцкага калектыву. Мэтанакіравана і сітэматычна здзяйсняе кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчым працэсам. Шмат увагі надае пытанню павышэння адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню працоўнай моладзі. Як вынік сумленнай працы і прызвання дырэктара школы – навучаннем ахоплена ўся працоўная моладзь саўгаса “Танежыцы”. Па выніках Усесаюзнага агляду “Кожнаму маладому працаўніку – сярэдняя адукацыя” за 1981/1982 навучальны год Танежыцкая сярэдняя школа заняла 1 месца ў раёне. Іван Антонавіч праводзіць вялікую палітыка-выхаваўчую і культурную работу сярод насельніцтва, з’яўляецца прапагандзістам ў школе навуковага камунізму, членам савета райана, членам пленума райкома прафсаюза работнікаў адукацыі.

У 1982 годзе Дўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР. У 1985 годзе ўзнагароджаны значком “Выдатнік народнай адукацыі”. У 1989 годзе – “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР”. Шматразова адмечаны граматамі і падзякамі упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Вопытны арганізатар, удумлівы і клапатлівы кіраўнік, які многа гадоў умела накіроўвае дзейнасць педагогаў на стварэнне стройнай сістэмы вучэбна-выхаваўчай работы не мог быць не заўважаным вышэйстаячым кіраўніцтвам раёна і з 23 жніўня 1999 года назначаны на пасаду загадчыка аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Пасля аб’яднання раёна і горада на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2005 года №156 Дзерман Іван Антонавіч з 2005/2006 навучальнага года ўзначальвае аб’яднаны аддзел адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Многа сіл было аддана пошуку аптымальных і эфектыўных форм кіравання, умацавання кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Добра ведаючы работу школ і дашкольных устаноў, праяўляе прынцыповасць і справядлівую патрабавальнасць да працы кіраўнікоў педагагічных калектываў. Накіроўвае іх на імкненне да творчага пошуку шляхоў і метадаў удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу.За гады кіравання Дзермана І.А. на пасадзе начальніка аддзела адукацыі праведзена значная работа па ўмацаванні здароўя падрастаючага пакалення, паляпшэнні харчавання і аздараўлення школьнікаў. Праводзіліся рамонты памяшканняў, дахаў, абсталяванне камп’ютарнымі класамі і сучаснымі сродкамі навучання, працягвалася работа па стварэнні спрыяльных і бяспечных умоў для навучання дзяцей і працы педагогаў.

За 15 гадоў работы Івана Антонавіча на пасадзе начальніка аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама ў сістэме адукацыі прайшоў шэраг змен: сярэдняя школа №7 г.Слуцка з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы набыла статус гімназіі №2 г.Слуцка; яслі-сад №12 г.Слуцка – статус дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Залаты ключык”. Пры ўздзеянні і падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі стаў лепшым у Рэспубліцы Беларусь. У сярэдняй школе №8 не толькі захавана, але і атрымала далейшае развіццё эстэтычнае аддзяленне: да музыкальнага і харэаграфічнага класаў дабавіліся класы з тэатральна-мастацкім ухілам. Адкрылiся кадэцкія класы ў сярэдняй школе №2, першы спартыўны клас на базе сярэдняй школы №13, пачаў работу Маладзёжны парламент у рамках ініцыятывы “Горад, сяброўскі дзецям”. Былі пабудаваны і адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу, адміністратыўна-гаспадарчае памяшканне стадыёна “Гарадскі”, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г.Слуцка.

Шмат увагі удзелялася паляпшэнню жыллевых умоў настайнікаў. З гэтай мэтай былі пабудаваны тры жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы “Настаўнік”.

Дасведчаны кіраўнік, мудры настаўнік Іван Антонавіч даў пуцёўку ў жыццё многім кіраўнікам устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

Нягледзячы на пастаянную занятасць і цесны графік работы Іван Антонавіч – станоўчы сем’янін. Разам з Дзерман Людмілай Мікалаеўнай яны выхавалі траіх выдатных сыноў: Сяргея, Андрэя і Івана. А сёння ўсю любоў, душэўную пяшчоту і веды аддаюць выхаванню дзвюх унучак і ўнука.