Пералік устаноў адукацыі, дзе праводзіцца экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Выпіска з

ІНСТРУКЦЫІ
аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)

 34. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.

Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Размеркаванне педагагічных работнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыі


п/п

Назва ўстановы

Педагагічныя работнікі, якія здаюць кваліфікацыйны экзамен

1

Абласныя (Мінскі гарадскі) інстытуты развіцця адукацыі

Педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, педагагічныя работнікі ІП, за выключэннем педагагічных работнікаў, вызначаных у пунктах 3–8 дадзенага дадатку, і метадыстаў

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, у тым ліку метадысты абласных (Мінскага гарадскога) інстытутаў развіцця адукацыі, дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі», педагагічныя работнікі ІП, за выключэннем педагагічных работнікаў, вызначаных у пунктах 3–8 дадзенага дадатку

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі і іншых арганізацый сістэмы аховы здароўя

4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»

Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах (вучэбных дысцыплінах) агульнаадукацыйнага кампанента

5

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Педагагічныя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, іншых арганізацый, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых

6

Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»

Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, гімназій-каледжаў мастацтваў, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах (вучэбных дысцыплінах) агульнаадукацыйнага кампанента

7

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры»

Кіраўнікі фізічнага выхавання, інструктары па фізічнай культуры, настаўнікі і выкладчыкі вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Фізічная культура і здароўе», педагогі дадатковай адукацыі, якія рэалізуюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (па турысцка-краязнаўчых, спартыўна-тэхнічных, фізкультурна-спартыўных профілях)

8

Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі»

Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі сістэмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах (вучэбных дысцыплінах) агульнаадукацыйнага кампанента, педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых

 

36. З праграмай і формамі экзамену педагагічны работнік мае права азнаёміцца ва ўстанове адукацыі з ліку тых, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, дзе ён здае экзамен (далей – установа адукацыі), а таксама на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт дадзенай установы і выбраць адну з формаў экзамену.