Віншуем пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

07.05.2021
Прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

6 мая 2021 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаўЖывая класіка”.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году народнага адзінства.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел 69 таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы.

Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў.

Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Вялікай Айчыннай вайны, малой радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце.

Журы ацэнівала глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту, артыстызм выканання.

Складаней за ўсё было вызначыць пераможцаў і прызёраў у самай малодшай групе (1–4-я класы): такой высокай атрымалася канкурэнцыя!

Дыплом 1-й ступені атрымаў вучань 3 класа ДУА “Гольчыцкая сярэдняя школа” Максакаў Кірыл. Ён па-даросламу пранікнёна прочытаў верш Пімена Панчанкі “Родная мова”.

Сярод вучняў 5-6 класаў дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны Кадыш Ілья, вучань 6 “В” класа ДУА “Гімназія №1 г.Слуцка” і Якімовіч Сафія вучаніца “6 Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Слуцка”.

У дзвюх іншых узроставых катэгорыях перамаглі Таманава Ульяна, вучаніца 8 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г.Слуцка” за майстэрскае выкананне твора “Люблю” Канстанцыі Буйло і Еўдакімовіч Марыя вучаніца 9 класа ДУА “Гімназія №2 г.Слуцка”.

Пераможцы раённага этапу прадставяць Слуцкі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогай!

Фотогалерея: