ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ТВОРЧЫХ РАБОТ «МАЯ СЯМ’Я, МОЙ ДОМ – МАЯ РАДЗІМА»

18.01.2021

У адпаведнасці з Планам работы ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю станоўчых сямейных традыцый і каштоўнасцяў, з лютага па лістапад 2020 года праведзены рэспубліканскі конкурс творчых работ «Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма».

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 81 работа, з іх 42 работы ў намінацыі «Сям’я – адзінства думак і спраў» (пісьмовыя праекты) і 39 работ у намінацыі «Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы» (відэаролікі).

Журы Конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу.

Па выніках работы журы вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (25 дыпломаў), Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (56 дыпломаў).

Шчыра віншуем Сасноўскую Аляксандру, навучэнку 1"А" класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка» з Дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы» з відэаролікам «Трэніруй цела – беражы існасць!».