Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

02.06.2020
У маі 2020 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец; дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу у 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы) дыпломам 2-й ступені узнагароджаны Кірыл Кучынскі, навучэнец УТС “Сінтэз” ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”.

Віншуем Кірыла і яго кіраўніка Мельчакову Валянціну Мікалаеўну з  перамогай!