Міжнародны день роднай мовы

24.02.2020
Па добрай традыцыі 21 лютага 2020 года навучэнцы ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна не змаглі застацца безудзельнымі да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

 

У рамках Дня роднай мовы прайшлі розныя мерапрыемствы ва усіх установах адукацыі Слутчыны. Гэта і кніжныя выставы “Каштоўныя крыніцы роднай мовы”, “У родным слове цэлы свет”; і акцыя “Гавары па-беларуску”; і фальклорныя святы “Сусветны скарб з святога слова”, “Жывое ў вяках беларускае слова”; і квэст-ігра “Беларуская скарбонка”; і свята роднай мовы “Слова Купалы і Коласа кліча…”; і інтэлектуальнае спаборніцтва “БелаВеды”; і творчая сустрэча з акцёрамі драматычнага тэатра імя У. Галубка.

Не абышлося і без конкурса творчых работ, дзе кожны паказаў свае здольнасці ў мастацтве. Вучні адчулі сябе сапраўднымі мастакамі, ствараючы калажы “Збяром разам букет беларускіх кветак”.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць сваю мову. Менавіта яна злучае людзей у адзін народ. Такая галоўная тэма ўсіх праведзенных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Фотогалерея: