21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Тыдзень беларускай мовы ўстановы дашкольнай адукацыі святкуюць штогод. Мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей цікавасці да гісторыі і культуры беларускага краю, да нацыянальных традыцый, развіваюць пазнавальную актыўнасць дзяцей да роднай мовы, маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхоўваць любоў да роднай мовы.

У гэты тыдзень адбылiся тэматычныя мерапрыемствы для педагогаў i выхаванцаў – у яслях-саду №4 г.Слуцка - «Свята беларускіх страў», тэатралізаванае прадстаўленне казкі «Курачка-Чубатка»,  майстар-клас для дзяцей старэйшай группы па вырабе лялькі на лыжцы,  віктарына «Родны свой край - любi i ведай».

ДУА «Яслі-сад №7 г.Слуцка» у рамках тыдня беларускай мовы і  «Межнароднага дняроднай мовы» арганізавалі работу ў кожны дзень тыдня:

 “Беларусь паэтычная” (17.02.2020)  - акцыя “Размауляем па-беларуску”, “Беларусь казачная” (18.02.2020)  - інсцэніроўка беларускай казакі “Лісіца-хітрыца”, конкурс малюнкаў “У свеце казак і цудау”. “Беларусь спартыўная” (19.02.2020) - гульня-эстафета “Усвеце беларускага спорту”. “Беларусь музычная” (20.02.2020) -  музычная забава “Чароўны куфэрак бабулі-загадулі”, “Беларусь любімая” (21.02.2020) - усе групы установы разам з бацькамі падрыхтавалі творчыя газеты  пад назвай “Спадчына”, у якіх адлюстравалі  свае адносіны да сваей спадчыны.

У ДУА «Яслi-сад №9 г. Слуцка» адбыліся мерапрыемствы   тыдня беларускай мовы «Гучы родная мова» - афармленне   выставы «Беларуская святлiца», гутарка «Кнiга – лепшы сябар», экскурсiя у бiблiятэку «Лiтаратурны скарб», «Слаўныя абаронцы Радзiмы».

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №11 г. Слуцка» прынялі ўдзел у КВЗ па знаёмству з вядомымі месцамі горада Слуцка, у фізкультурным вольным часе  “Народныя гульні –лепшыя забавы”. У  квэст-гульніБеларусь мая сінявокая” выхаванцы разам з дарослымі  адпраўляліся ў падарожжа па станцыях: збіралі  герб Слуцка з прадстаўленых элементаў і расказвалі, што азначае кожны элемент, гулялі  ў гульні, спявалі песні, вырашалі крыжаванку, збіралі пялесткі васілька.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №15 г.Слуцка» з 17.02.2020 по 21.02.2020 прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы: акцыя "Гавары са мной па-беларуску", наведванне музея «Беларуская хатка», дзень пад дэвізам «Беларусь вачыма дзяцей», вечар «Беларускай народнай казкі», літаратурны фестываль "Мілагучнае роднае слова".

Яслі-сад №16 г.Слуцка кожны дзень нядзелі адзначыў тэматычна: “Падарожжа па Беларусі” (панядзелак) - Музычна-тэматычны вольны час “Мая краіна – Беларусь”,  “Славутыя людзі нашай зямлі” (аўторак) - афармленне выставы “Знакамітыя людзі нашай краіны”;  “Тэлебачанне маёй краіны” (серада) - гульневая сітуацыя “Тэлебарометр”; “Мовы роднае напевы” (чацверг) - гульня-спаборніцтва “Ехалі з горкі скорагаворкі”; “Беларуская народная ежа” (пятніца) - выстава матэрыялаў “Беларускія народныя стравы”.

20 лютага ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Залаты ключык” г.Слуцка адбыліся мерапрыемствы пад назвай “Каб мова родная гучала”. Выхаванцы кожнай групы з раніцы замацоўвалі правільнае вымаўленне спецыфічных для беларускай мовы гукаў у гутарцы “Прыгажосць беларускага слова”, занятак-экскурсія ў міні-музей беларускай культуры “Спадчына мая” пашырыў веды аб рамёствах, іх разнавіднасцях; садзейнічаў выхаванню цікавасці ў дзяцей да працы майстроў, развіваццю мастацкіх здольнасцей. Выхаванцы ўдзльнічалі ў конкурсе чытальнікаў “Вершы маей радзімы”, пазнаеміліся з творчасцю беларускіх паэтаў.

Падчас Тыдня беларускай мовы 19.02.2020 супрацоўнікі дзіцячага аддзела Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі  наведалі яслі-сад №19 г.Слуцка. Разам з Несцеркам дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа па вуснайна роднай творчасці. Яны дакрануліся да вытокаў беларускай мовы: праслухалі паданні пра Слуцк, адгадвалі беларускія народныя казкі і загадкі, пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, чыталі скарагаворкі, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую. Хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў. З цікавасцю прыняліў дзел у пастаноўцы беларускай казкі “Дзедава рукавічка”, з задавальненнем гулялі ў беларускую народную гульню “Золата”.

20.02.2020г. у яслях-саду №22 г.Слуцка прайшла музычная забава «Беларусь дарагая мая!», у якім прынялі актыўны ўдзел выхаванцы сярэдняй i старэйшай  груп, дзе панавала цёплая добразычлівая атмасфера,  выхаванцы з задавальненнем спявалі песні, танцавалі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

З  17 па 21 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонека” г.Слуцка прайшоў тэматычны тыдзень “Мова продкаў і нашчадкаў”. Праз розныя віды дзіцячай дзейнасці  выхаванцы пазнавалі прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа, змаглі узбагаціць моўны запас, развівалі дыялагічнае і маналагічнае маўленне на беларускай мове. Праводзіліся заняткі, на якіх выхаванцы вывучалі гісторыю свайго роднага краю і сваей краіны, змаглі далучыцца да культуры свайго народу.

Мерапрыемтсвы ў ДУА “Ісернскі  вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” "Сэрцам роднага слова краніся...”,  "Падарожжа ў свет казак" (ДУА “Яслі-сад аг.Акцябр Слуцкага раена”), “У госці да бабулі Ганны” (ДУА “Яслі-сад аг.Леткаўшчына Слуцкага раёна”), у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад аг. Вясея Слуцкага раёна” прайшоў тыдзень дзяржаўнай мовы - сустрэча з бібліятэкарам сельскай бібліятэкі, завіталі ў госці вучні Вясейскай сярэдняй школы, заняткі ў музеі “Наша спадчына”, а 21 лютага – разам з татамі прайшло спартыўнае свята, прысвечае Дню абаронцаў Айчыны. дапоўнілі штодзённую працу па прывіццю сваім выхаванцам любові і пашаны да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы, па фарміраванні цікавасці да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску!