АКЦЫЯ “29 ДОБРЫХ СПРАЎ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА
19.02.2020Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі да катэгорый маючых патрэбу ва ўвазе і клопаце дзяцей, наведванне цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, інтэрнатных устаноў, арганізацыя гульнявых, спартыўных і іншых карысных мерапрыемстваў. У акцыі прымаюць удзел прадстаўнікі органаў кіравання і самакіравання, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, шэфы, спонсары і іншыя зацікаўленыя ў дабрабыце дзяцей асобы.
Так, 19 лютага вучні, настаўнікі наведалі ДУА “Яслі-сад в.Вялікая Сліва Слуцкага раёна” разам са старшынёй Ісернскага сельскага савета Вішнеўскім С.М. Вучні 5 класа паказалі выхаванцам казку “Дзедава дачка і бабіна дачка” на беларускай мове, да Дня роднай мовы.
Потым настаўніца пачатковых класаў, Новік М.М., правяла некалькі цікавых пазнаваўчых гульняў з дзеткамі.
Напрыканцы мы ўручылі дзецям свае падарункі: наглядны матэрыял для заняткаў матэматыкай, які настаўнікі рыхтавалі разам з вучнямі, канцэлярскія прылады, якімі дзеці змогуць карыстацца на развіваючых занятках.
Сустрэча спадабалася і выхаванцам садка, і нашым вучням, кожны атрымаў карысць і задавальненне.